Чтение – лучший способ расслабиться и даже 6 минут за книгой может хватить чтобы снизить уровень стресса на 68%. Согласно новым исследованиям, чтение в этом смысле срабатывает лучше и быстрее чем другие методы успокоения “измотанных” нервов, такие как, прослушивание музыки (на 61%), прогулка (на 42%) или чашка чая (на 54%)
Показаны сообщения с ярлыком Журнал "Вясёлка". Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Журнал "Вясёлка". Показать все сообщения

"Вясёлка"- чараўніца!



   Есть в Беларуси необычный журнал для детей - "Вясёлка".
55 лет сопровождает она своих маленьких читателей по жизни. 
Сегодня наш рассказ о журнале - ярком, современном издании, сопроводим словами главного редактора "Вясёлкі" - детского писателя Владимира Степановича Липского:

"Давайце сэрцам прызнаем адну простую ісціну: дзеці – людзі як і мы, дарослыя. Больш таго, яны – наша надзея, наш гонар, наш галоўны клопат. А яшчэ яны – нашы суддзі, настаўнікі і нашчадкі. Яны толькі ростам маленькія, а маюць амаль усе якасці дарослых. У іх, як і ў прыроднай вясёлцы, – розныя колеры: аранжавы, чырвоны, блакітны, зялёны, фіялетавы, жоўты, сіні.
Не старайся больш дарма – іншых колераў няма.
Распраўляе крылцы пчолка,зелянее збажына.
 Загарэлася вясёлка –будзе добрая вясна.
  Так напісаў у 1957 годзе ў першым нумары “Вясёлкі” адзін з пачынальнікаў гэтага дзіцячага часопіса, патрыярх беларускай літаратуры Сяргей Грахоўскі. І тым самым як бы вызначыў магістральны накірунак для новага выдання.
Вясёлка на небе пасля першага дожджыку з громам – прадвесніца добрай вясны. Дык жа “Вясёлка” для нашых дзетак-пралесак павінна ззяць усімі сваімі колерамі мудрай педагогікі.
Мы, хто сёння шчыруе ў “Вясёлцы”, ганарымся, што “нарадзіў” часопіс для дзяцей Васіль Вітка – класік беларускай дзіцячай літаратуры, першы адказны рэдактар часопіса. Свае творы ўжо ў першыя нумары прапанавалі Васіль Хомчанка, Усевалад Краўчанка, Алесь Якімовіч, Андрэй Александровіч, Эдзі Агняцвет, Ядвіга Бяганская, Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Няхай, Мікола Гамолка, Пятрусь Макаль, Алесь Бачыла, Пятро Рунец, Авяр’ян Дзеружынскі, Іван Грамовіч, Міхась Калачынскі… На жаль, нікога ўжо няма на гэтым свеце, усе ў вечнасці, у школьных падручніках. Якія творцы, якія майстры слова!..
“Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі.